Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца назваў вынікі парламенцкіх выбараў «вельмі складанымі» і заявіў, што на фармаванню новага кабінета міністраў спатрэбіцца час.

Рэч у тым, што кіруючая партыя «Курс — сацыяльная дэмакратыя» атрымала перамогу, але набрала толькі 29% галасоў і страціла большасць у парламенце.

Яшчэ 9-ці партыям ўдалося пераадолець пяціпрацэнтны бар'ер, што ўскладніць для Фіца фарміраванне кааліцыйнага ўрада, якое дазволіла б яму застацца на сваёй пасадзе на трэці тэрмін.

Фіца карыстаецца рэпутацыяй нацыяналіста. У ходзе перадвыбарнай кампаніі ён абяцаў, што ніколі не пагодзіцца на ўвядзенне квот Еўрапейскага Саюза па прыёме мігрантаў.

Ён лічыць, што мусульмане, якія складаюць пераважную большасць сярод выхадцаў з Блізкага Усходу, не змогуць інтэгравацца ў каталіцкую Славакію і будуць несці пагрозу нацыянальнай бяспецы.

Яго апаненты адзначалі, што значэнне міграцыйнага фактару моцна перабольшанае, бо за мінулы год Славакія прыняла толькі 330 заяў ад асоб, якія жадаюць атрымаць прытулак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?