Фота Сяргея Зініна

Фота Сяргея Зініна

У Беларусі ў канцы гэтага тыдня ўсталюецца зімовае надвор'е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 15 сакавіка, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі, пераважна па паўднёвым захадзе краіны, магчымы кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу -4 — + 2°С, днём +2 — + 7°С.

У сераду, 16 сакавіка, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным усходзе невялікія дажджы. У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Тэмпература ноччу -2 — -8°С, днём +2 — +8°С.

У чацвер месцамі пройдуць невялікія дажджы, па ўсходзе з мокрым снегам. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд. Тэмпература ноччу -3 — +3°С, днём +3 + 8°С.

Пачынаючы з пятніцы і да канца тыдня ўлада над надвор'ем возьмуць актыўныя атмасферныя франты, праходзячы праз нашу краіну, яны будуць зацягваць халоднае паветра паўночных шырот, усталюецца зімовы характар надвор'я. Сярэдняя тэмпература чакаецца на 1 —3°С ніжэй за норму.

Усталюецца снежнае покрыва вышынёй 1—5 см

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?