Фота носіць ілюстрыйны характар, фота Ірыны Арахоўскай

Фота носіць ілюстрыйны характар, фота Ірыны Арахоўскай

Купіць работнікам у сельгасарганізацый жыллё можна будзе пры ўмове работы ў вёсцы ў наступныя 15 гадоў, а таксама выплаце крэдыту на будаўніцтва набытага жылля на працягу не больш за 40 гадоў пад 1% гадавых. Такія ўмовы нацэлены на памяншэнне цякучасці кадраў у сельскагаспадарчых арганізацыях, а таксама на зніжэнне колькасці тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Адпаведны ўказ быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 15 сакавіка.

«Указ прадугледжвае, што сельгасарганізацыя, прадаючы свайму работніку засяленае ім жыллё, пабудаванае з прыцягненнем ільготнага крэдыту ААТ «Белаграпрамбанк», які не пагашаны, перакладае на грамадзяніна гэты абавязак. Пры гэтым работнік пагашае яго на працягу не больш за 40 гадоў пад 1% гадавых пры ўмове наступнай працы ў арганізацыі не менш за 15 гадоў», - гаворыцца ў паведамленні.

Незаселеныя хаты прадаюцца тым, хто стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў у сельскагаспадарчай арганізацыі. Калі такіх няма, то продаж такога жылля можа адбывацца на аўкцыёне.

Мінімальны кошт жылля пры прамым продажы грамадзянам павінна быць не менш балансавага (аднаўленчага) кошту жылых памяшканняў на 1 студзеня года, у якім яны прадаюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?