Першымі ў 11.00 гэта зрабілі праўладныя камуністы з КПБ. Але з віп‑персонаў партыі, якая мае ў складзе 13 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, нікога заўважана не было.
Другую группу прадстаўлялі сябры апазіцыйнай Партыі камуністаў Беларускай на чале з яе лідэрам Сяргеем Калякіным. У сваёй прамове палітык адзначыў, што дзякуючы Леніну Беларусь упершыню атрымала незадежнасць, і сучасныя камуністы павінны рабіць усё магчымае, каб ажыццявіць ідэі першага кіраўніка Савецкай дзяржавы.
Надалей падышла чарга прадстаўнікоў незарегістраванай камуністычнай партыі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. А апошнімі кветкі да помніка Леніну ўсклала невядомая групоўка з 6 чалавек пад чырвоным сцягам.
Міліцыянеры спакойна назіралі за акцыямі. Ніякіх сутыкненняў паміж іх удзельнікамі не адбылося.