sk.gov.by

sk.gov.by

Сёння ноччу ў МНС паступіла паведамленне аб шпіталізацыі з траўмамі рознай ступені цяжкасці хлопчыка 2005 года нараджэння і аб выяўленні двух загінулых хлопчыкаў 2007 года нараджэння і 2008 года нараджэння ў полі каля вёскі Вяшэўка Бярэзінскага раёна. 

Як мяркуецца, яны падарваліся на снарадзе часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, трое хлопчыкаў, гуляючы на ўзараным поле, знайшлі, як мяркуецца, снарад часоў вайны. У выніку выбуху двое з іх загінулі, трэці з траўмамі рознай ступені цяжкасці быў дастаўлены ў шпіталь», — распавяла Юлія Ганчарова.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі цэнтральнага апарата Следчага камітэта, прызначаныя неабходныя судова-медыцынскія экспертызы. Паводле інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, дзеці не знаходзіліся на ўліку, у поле зроку міліцыі не пападалі і раслі ў добрых сем'ях.

sk.gov.by

sk.gov.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?