Прэзідэнт ЗША Барак Абама і яго жонка Мішэль станцавалі танга падчас свайго візіту ў Аргенціну. Партнёрамі кіраўніка дзяржавы і першай лэдзі былі прафесійныя танцоры.

На прыёме, які быў зладжаны прэзідэнтам краіны Маурысіа Макра, гасцей вырашылі пацешыць лацінаамерыканскімі танцамі. Спачатку на паркет перад сталамі, за якімі сядзелі лідары дзвюх дзяржаў, іх муж і жонка і госці, выйшлі прафесіяналы, а затым яны запрасілі на танга амерыканскага лідара і яго жонку. Абама паспрабаваў адмовіцца, аднак усё ж прыняў запрашэнне. Яго жонка таксама не стала выпускаць магчымасці выканаць танга з прафесійным танцорам.

Абама прыляцеў у Аргенціну ў сераду, 23 сакавіка, у рамках свайго лацінаамерыканскага турнэ. Да гэтага ён наведаў Кубу, назваў свой візіт «гістарычнай магчымасцю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?