Пра гэта расказаў міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі.

Вашчыкоўскі адзначыў, што Польшча атрымлівала прапанову ўдзелу ў перамовах.

«Да майго здзіўлення, знаходзячыся ў Беларусі, размаўляючы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, я даведаўся, што прэзідэнт Беларусі прапаноўваў прэм'еру Туску разам выступіць з мірнымі прапановамі ў пытанні ўрэгулявання канфлікту. Мы знайшлі дакументы такіх размоў з Міністэрствам замежных спраў, і ўсё сведчыць пра тое, што прэм'ер Туск такой мірнай ініцыятывы не прыняў», — цытуе кіраўніка польскай дыпламатыі Польскае радыё.

З 2014 года перамовы ў пытанні Украіны ідуць у нармандскага фармаце, гэта значыць з удзелам Германіі, Францыі, Украіны і Расіі.

Новы ўрад Польшчы вінаваціў стары ў тым, што Польшча не ўключаная ў працэс украінскага ўрэгулявання.

Як вядома, тэлефонныя размовы Аляксандра Лукашэнкі з тадышнім прэм'ерам Польшчы Дональдам Тускам і кіраўніком Еўрарады Германам ван Рампеем адбыліся адразу пасля таго як стала зразумелай анексія Крыма Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?