Беларуская чыгунка 23 красавіка (субота) правядзе акцыю «Стоп — заяц!», падчас якой запланаваны комплекс мерапрыемстваў па праверцы наяўнасці квіткоў у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа, паведамляецца ў прэс-рэлізе БЧ.

«Прадстаўнікі БЧ арганізуюць комплекс мерапрыемстваў па праверцы наяўнасці праязных дакументаў у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа. Кантроль будзе ажыццяўляцца на пероне пры пасадцы або высадцы з цягніка», — адзначылі спецыялісты. Акрамя работнікаў дарогі ў мерапрыемстве возьмуць удзел супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце. Удзельнікі акцыі будуць раздаваць пасажырам тэматычныя памяткі.

Ініцыятарам правядзення акцыі выступіў галіновы камітэт ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі.

Цяпер штраф за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній складае 0,5 базавай велічыні (105 тыс. рублёў), у цягніках рэгіянальных ліній — 0,7 базавай (147 тыс. рублёў), міжрэгіянальных і міжнародных ліній - 1 базавую (210 тыс).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0