У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 18 красавіка будуць разглядаць справу супраць байца «Правага сектара» Тараса Аватарава. Яго вінавацяць у кантрабандзе зброі.

Як паведамлялася раней, мужчыну затрымалі 26 лістапада 2015 года на чыгуначным вакзале Мінска. Міліцэйская праверка нечакана выявіла ў яго значную колькасць зброі пры сабе. Следчы камітэт абнародаваў фотаздымкі канфіскаваных рэчаў: бронекамізэлька, самаробная граната, пісталет Макарава, некалькі пашпартоў.

На затрыманага пачалі крымінальную справу за «Незаконныя дзеянні ў дачыненні зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?