Фінляндыя плануе замяніць 61 знішчальнік самалётамі адной з чаторох краін, якія яна запрасіла да ўдзелу ў маштабным тэндэры.

Паўночны сусед РФ прапанаваў далучыцца да змагання за кантракт коштам да $10 мільярдаў ЗША (знішчальнікі F-35, F/A-18E/F, F-16 і F-15), Францыю (Dassault Rafale), Вялікабрытанію (Eurofighter Typhoon) і Швецыю (Saab JAS-39 Gripen), піша defense-aerospace.com

Каб дамагчыся большай зніжкі Фінляндыя можа скааперавацца са Швейцарыяй, і дзве краіны разам набудуць яшчэ большую колькасць баявых машын.

На фоне роста небяспекі ў Усходняй Еўропе ў сувязі з агрэсіяй РФ супраць Украіны і парушэннем фінскай паветранай прасторы расейскімі самалётамі, у мінулым годзе фінская баявая авіяцыя ўпершыню з часой Другой сусветнай вайны правяла вылеты з выкарыстаннем баявых бомб.

Знішчальнікі Boeing F/A-18C/D Hornet Фінляндыя вырашыла набыць у 1992 годзе, каб замяніць свае састарэлыя МіГ-21 і Saab J-35 Draken. У той час F/A-18C/D канкурыраваў з французскім Mirage 2000-5, амерыканскім F-16A/B, швэдзкім JAS-39 Gripen і расійскім МиГ-29.

Зараз, як мы бачым, пытанне пра набыццё маскоўскай прадукцыі нават не стаіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?