Сёньня раніцай, каля 11 гадзіны, у паўднёвых абласьцях Украіны здарыўся землятрус сілай у 3 балы. Эпіцентар месьціўся каля вострава Зьмяіны ў Чорным моры.

Некаторыя СМІ паведамляюць, што магнітуда падземных штуршкоў склала 4,9 бала па шкале Рыхтэра.

Жыхары прыбярэжных абласьцей Украіны каля 11-й раніцы адчулі штуршкі й нязначнае калываньне глебы. Трэсьліся сталы, бразгатаў посуд.

Між тым, паводле інфармацыі агенцтва Навіны-Малдова, у Кішынёве адбыўся землятрус магутнасьцю 4 балы па шкале Рыхтэра.

Паводле: «Новости Крыма»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0