Як стала вядома, у бальніцы памерла другая пацярпелая ў жорсткай аварыі на вуліцы Валадзько ў Мінску. Пра гэта паведамляюць яе сябры ў сацыяльных сетках.

Дзяўчыне было 20 гадоў, як і сяброўцы, што загінула на месцы здарэння.

Відавочцы аварыі паведамілі Abw.by, што студэнткі ішлі ў царкву. Адна з сябровак вучылася ў педуніверсітэце, другая — у тэхналагічным універсітэце.

* * *

Нагадаем, кіроўца «Сітраэна С3», які ехаў па Магілёўскай, не даў рады кіраванню, аўтамабіль вылецеў на тратуар і збіў дзвюх дзяўчат, якія ішлі па пешаходнай дарожцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0