Паводле ацэнак урада, з-за засухі наўпрост ці ўскосна пакутуюць каля 330 мільёнаў індыйцаў.

У пачатку мая ў Індыю прыйшла хваля высокіх тэмператур — у шэрагу раёнаў слупок тэрмометра падняўся вышэй за 40 градусаў паводле Цэльсія.

Згодна з праектам міністэрства, ваду для засушлівых раёнаў могуць узяць з найбуйнейшых рэк — Брахмапутры і Ганга, а таксама з гімалайскіх леднікоў.

Эколагі выступаюць катэгарычна супраць рэалізацыі гэтага праекта, папярэджваючы пра магчымую экалагічную катастрофу. Па словах абаронцаў навакольнага асяроддзя, не было праведзена ніводнага даследавання адносна будучыні рэк, з якіх ўрад плануе адвесці ваду.

Эканамісты кажуць пра высокія выдаткі на перасяленне жыхароў з раёнаў, дзе будзе весціся будаўніцтва. Аднак Вярхоўны суд Індыі падтрымаў ініцыятыву ўладаў.

«Насельніцтва падтрымлівае праект і з радасцю гатова перасяліцца», — заявіла Бі-бі-сі міністр водных рэсурсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?