Беларуская чыгунка з 1 чэрвеня будзе ўжываць гнуткі графік змены кошту праезду ў цягніку міжнародных ліній № 88/87 Мінск—Рыга, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Гнуткі графік будзе дзейнічаць да канца года па ўзгадненні з ДАТ «Латвійская чыгунка». У гэты перыяд будуць дзейнічаць зніжкі і надбаўка да агульнага кошту праезду ва ўсіх катэгорыях вагонаў у залежнасці ад тэрмінаў продажу (глыбіні продажу) квіткоў.

Так, зніжка 15% будзе дзейнічаць пры ўмове продажу праязных дакументаў за 45-31 суткі да адпраўлення цягніка, 10% — пры продажы за 30-21 суткі. Пры куплі квітка за 20/11 сутак да паездкі ўжываецца базавая цана. Надбаўка ў памеры 5% ўводзіцца пры продажы квітка за 10 сутак і менш да адпраўлення цягніка.

Таксама пры праездзе ў плацкартных вагонах на бакавых месцах дзейнічае зніжка 10% з улікам каляндарных перыядаў змянення кошту праезду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0