Расійскіх ваенных Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева, якіх сёння памілаваў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, не сустракалі афіцыйныя асобы ў аэрапорце ў Маскве.
Як паказалі расійскія каналы, іх сустракалі толькі жонкі. Таксама да іх не пусцілі нікога з журналістаў з пытаннямі, дазволілі толькі здымку здалёк.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў графіку Пуціна пакуль няма сустрэч з Аляксандравым і Ерафеевым.
0
0
0
0
0
0