Сенегальскі суд прызнаў былога прэзідэнта Чада Хісэна Хабрэ вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасці і прысудзіў яго да пажыццёвага зняволення.

Суд прызнаў яго вінаватым у згвалтаваннях, продажы жанчын у сэксуальнае рабства і замове забойстваў падчас кіравання краінай з 1982 па 1990 год.

Пацярпелыя і члены сем'яў загінулых віталі прысуд, многія пасля абвяшчэння прысуду абдымаліся ў зале суда.

У ходзе судовага працэсу Хабрэ, які атрымаў мянушку «афрыканскі Піначэт», адмаўляўся прызнаць легітымнасьць суда, а таксама адмаўляў, што па яго загаду былі забітыя 40 тысяч чалавек.

У 2013 годзе Хабрэ арыштавалі ў Сенегале, куды ён збег пасля дзяржаўнага перавароту ў 1990-м годзе.

Да гэтага экс-прэзідэнт Чада карыстаўся заступніцтвам сенегальскага ўрада, аднак у выніку ціску міжнароднай супольнасці летась Сенегал нарэшце пачаў судовы працэс.

Суд Чада раней завочна вынес экс-лідару смяротны прысуд за пагрозу канстытуцыйнаму ладу краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?