У Рагачоўскім раёне інспектары ДАІ заўважылі «Вольва С40», які нёсся з перавышэннем хуткасці на 47 км/г. На сігнал аб спыненні кіроўца адрэагаваў своеасабліва: павялічыў хуткасць і працягнуў рух у бок Рагачова.

Пачалася пагоня, але пры праездзе ляжачага паліцэйскага кіроўца «Вольва» не даў рады кіраванню, выехаў на абочыну, прабіў два заднія колы і знёс дарожны знак.

— Але гэта ліхача не спыніла. Ён спрабаваў далей хавацца, але праз сто метраў кіроўцу затрымалі. Ім аказаўся 37-гадовы жыхар Кіраўска Магілёўскай вобласці. У дачыненні да кіроўцы склалі 9 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення. Дарэчы, хуткасць пераследу ліхача складала ад 190 да 210 км за гадзіну, — адзначылі ў гомельскай Дзяржаўтаінспекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?