У Парыжы рака Сена выйшла з берагоў, падняўшыся да 4,37 метра. Улады былі вымушаныя закрыць частку берагоў і павысіць ўзровень небяспекі ў горадзе да «жоўтага» з-за паводак, паведамляе Le Figaro.

Па прагнозах сіноптыкаў, вада ў найбліжэйшыя дні працягне прыбываць. Пік паводкі можа прыйсціся на выходныя, калі ўзровень вады ў Сене дасягне ад 5,10 да 5,70 метраў. Улады адзначаюць, што сітуацыя «не выклікае значнай шкоды, але патрабуе асаблівага назірання».

У выніку паводак па ўсім рэгіёне Іль-дэ-Франс парушаная праца грамадскага транспарту, у тым ліку рэгіянальных цягнікоў.

Паведамляецца, што ў раёне населенага пункта Суп-сюр-Луан французскія ратавальнікі выявілі ў затопленым доме цела 86-гадовай жанчыны.

Жыхары горада заўважылі, што вада ўжо дайшла да ног зуава на мосце Альма, знакамітай статуі, якая служыць у якасці арыенціру для парыжан. Падчас гістарычнай паводкі 1910 года, якая служыць у якасці эталона больш за 100 гадоў, узровень вады дабраўся да плячэй статуі (8,62 метра).

Адзначым, падчас паводкі 2010 года ўзровень вады ў Сене падымаўся да 3,92 метраў.

Паводкі ў Францыі выкліканыя праліўнымі дажджамі, якія працягваюцца ўжо некалькі дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?