У бліжэйшы час даляр перастане таргавацца ў звыклым дыяпазоне 64,50—67 руб., мяркуе Алан Казіеў. Яго рост будзе «насіць выбуховы характар», бо за гэты час спекулянты назапасілі вялікі лік пазіцый як у адзін, так і ў іншы бок, піша ў сваім сённяшнім ранішнім аглядзе аналітык. Ён спасылаецца на дадзеныя біржы, паводле якіх колькасць фізічных асоб, якія чакаюць рост даляра, амаль у пяць разоў перавышае колькасць гульцоў, якія зрабілі стаўку на далейшае ўмацаванне рубля.

«З улікам таго, дзе цяпер знаходзіцца крывая валацільнасці на рубель, плюс бягучы кірунак carry trade, мы чакаем росту курсу даляра», — сказаў Алан Казіеў РБК. Аналітык кажа, што шмат будзе залежаць ад выніку сустрэчы краін АПЕК, якая павінна адбыцца сёння ў Вене, а таксама ад дадзеных па запасах сырой нафты ад Мінэнерга ЗША.

«На гэтым фоне мы прапануем уважліва сачыць за адзнакай 67 руб, пераадоленне якой варта выкарыстоўваць для нарошчвання пазіцыі па даляры», — гаворыцца ў аглядзе Альфа-банка. На думку Казіева, ёсць імавернасць, што курс даляра можа ўмацавацца да 74,9 руб. Зрэшты, калі гэта адбудзецца ён не паказвае.

Раней аналітык папярэджваў аб завяршэнні перыяду ўмацавання рубля і пра магчымы рост курсу даляра да 80 руб. У сваім прагнозе Казіеў спасылаўся на дадзеныя тэхнічнага аналізу, згодна з якімі разварот пары даляр/рубель можа пачацца пасля дасягнення курсу 63 руб. за даляр. «19 красавіка мінімальная цана на адкрыцці ў пары даляр/рубель даходзіла да 62,68 руб.», — указваў ён у сваім аглядзе, апублікаваным у канцы красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?