У ходзе планавай паездкі па злучэннях і вайсковых частках у Варонежскай, Бранскай, Белгародскай і Смаленскай абласцях камандуючы войскамі Заходняй вайсковай акругі генерал-палкоўнік Андрэй Картаполаў праверыць парадак размяшчэння войскаў і будаўніцтва вайсковых гарадкоў.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-АВН са спасылкай на прадстаўніка Заходняй вайсковай акругі палкоўніка Ігара Мугінава.

«Камандуючы войскамі Заходняй вайсковай акругі сустрэнецца з кіраўнікамі рэгіёнаў і прадстаўнікамі муніцыпальных утварэнняў, з якімі абмяркуе пытанні прадстаўлення працоўных месцаў жонкам вайскоўцаў і парадак залічэння дзяцей вайскоўцаў у дашкольныя і іншыя навучальныя ўстановы», — удакладніў ён.

Паводле ягоных слоў, паездка мае планавы характар і завершыцца ў канцы месяца.

У Варонежскай, Бранскай, Белгародскай і Смаленскай абласцях будуць размяшчацца і перадыслакаваныя злучэнні, і тыя, што ствараюцца нанава.

Паводле афіцыйных звестак, у Варонежскай вобласьці будзе знаходзіцца мотастралковая дывізія, якая цяпер фармуецца, у Бранскай (горад Клінцы) — перадыслакаваная з Екацярынбурга 28-я асобная мотастралковая брыгада, у Белгародскай (горад Валуйкі) — перадыслакаваная з Самары 23-я асобная мотастралковая брыгада, у Смаленскай (горад Ельня) — мотастралковая дывізія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?