Расійская грамадская арганізацыя інвалідаў вайны ў Афганістане дамаглася ў судовым парадку ад члена Савета Федэрацыі Франца Клінцэвіча каля 300 тысяч расійскіх рублёў (больш $4500) за навагодні адпачынак у рэабілітацыйным цэнтры «Русь».

Ураджэнец Ашмянаў Клінцэвіч, які ўзначальвае расійскі саюз ветэранаў Афганістана, адпачываў у «Русі» разам з дзевяцю спадарожнікамі ў канцы 2014 года і правёў у цэнтры 21 дзень. Для Клінцэвіча быў забраніраваны прэзідэнцкі люкс, у якім у савецкі час спыняўся Міхаіл Гарбачоў.

Пытанне аплаты засталося адкрытым. У цэнтры «Русь» дазваляецца адпачываць бясплатна толькі па медыцынскіх паказаннях, якіх у Клінцэвіча і спадарожнікаў не было. Кантралюючыя органы выявілі ў цэнтры нястачу, пасля чаго прадстаўнікі «Русі» падалі ў суд на дэпутата.

* * *

Міністр, дэпутаты, амбудсмен — топ-5 выхадцаў з Беларусі, якія трапілі ў кіраўніцтва Расіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?