Няшчасны выпадак адбыўся днём 9 чэрвеня. За рулём аўтамабіля «Фольксваген Пасат» знаходзіўся 29-гадовы жыхар Навагрудка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, калі мужчына выязджаў з двара дома, ён здзейсніў наезд на дзевяцігадовага веласіпедыста. Хлопчык з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем мозгу, ушыбамі шпіталізаваны ў Івацэвіцкую цэнтральную раённую бальніцу.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?