9 чэрвеня на тэрыторыі аэрапорта «Мінск-1», дзе праходзіла 26-я Міжнародная выстава «Белагра-2016», да супрацоўнікаў АМАП звярнуўся мужчына, які згубіў партфель з буйной сумай грошай.

Ілюстрацыйнае фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, унутры партфеля знаходзілася каля 5 тысяч даляраў.

«Неадкладна ўсе нарады, якія нясуць службу на тэрыторыі аэрапорта і прылеглай тэрыторыі, прыступілі да пошукаў зніклай маёмасці», — распавялі ў сталічнай міліцыі.

Прыкладна праз паўгадзіны праваахоўнікі вярнуліся да наведвальніка са знойдзенымі рэчамі — з імі ўсё было ў поўным парадку.

Пра тое, ці не выдаткаваў наведвальнік гэтыя грошы на што-небудзь з прадстаўленай беларускай тэхнікі — на жаль, не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0