Дзве групы хакераў, якія працуюць на расейскі ўрад, узламалі паштовую сістэму Дэмакратычнай партыі ЗША. Пра гэта паведамляе The Washington Post са спасылкай на афіцыйных прадстаўнікоў партыі і экспертаў па кібербяспецы.

Фота: Reuters

Фота: Reuters

Зламыснікам удалося атрымаць доступ да камп'ютарнай сеткі Нацыянальнага камітэта, які каардынуе дзейнасць партыі. Некаторыя з хакераў мелі доступ да сеткі камітэта на працягу года, аднак былі выключаны падчас буйной «зачысткі», праведзенай на мінулых выходных.

Хакеры маглі чытаць лісты і паведамленні на камп'ютарах работнікаў, а таксама атрымалі доступ да базы дадзеных іх даследаванняў.

Прадстаўнікі камітэта паведамілі, што персанальныя і фінансавыя дадзеныя выкрадзеныя не былі. З гэтага яны зрабілі выснову, што мэтай узлому быў шпіянаж. На ўзламаных камп'ютарах захоўвалася маштабнае даследаванне аб Дональду Трампу — магчыма, менавіта яно цікавіла зламыснікаў.

Пазней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў абверг дачыненьне расійскага ўрада да гэтага ўзлому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0