У Беларусі 19 чэрвеня па паўднёвым усходзе месцамі чакаюцца навальніцы. Па Брэсцкай вобласці ў некаторых раёнах максімальная тэмпература паветра дасягне плюс 30 градусаў, паведамілі ў Гідрамеце.

У нядзелю прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўднёвым усходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

Ноччу і раніцай у некаторых раёнах — слабы туман. Вецер слабы, днём пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15 градусаў, месцамі 16-17 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе ад 24 да 30 градусаў вышэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?