«На мінулым тыдні Эдуарду Пальчысу было прад'яўленае абвінавачванне. Кваліфікацыя яго дзеянняў засталася той жа - частка 1 артыкула 130, частка 2 артыкула 343 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Перад прад'яўленнем абвінавачвання Пальчыс адмовіўся ад паслуг абодвух абаронцаў, якія прадстаўлялі яго інтарэсы. Напісаў адпаведную заяву. У іх прысутнасці. Акрамя гэтага ён напісаў хадайніцтва аб прад'яўленні яму дзяржаўнага абаронцы, які дзяжурыў на той момант. Хадайніцтва задаволілі. У абвінавачванні гаворыцца аб 9 матэрыялах, пра якія гаворыцца ў артыкуле 130-ым. А таксама распаўсюд у сетцы Інтэрнэт двух калажаў парнаграфічнага характара. Праведзеныя падчас следства даследаванні - камп'ютарна-тэхнічныя, псіхолага-лінгвістычныя, судова-мастацтвазнаўчая, яна праводзілася па парнаграфіі, а таксама паказанні самаго Пальчыса падцвярджаюць прававую кваліфікацыю яго дзеянняў», - паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Таксама Ганчарова расказала, што мера стрымання для Пальчыса застаецца ранейшай. «Для зацягвання тэрмінаў следства няма падставаў», - дадала яна.

Эдуарда Пальчыса, вядомага таксама пад псеўданімам «Джон Сільвер», падазраюць у «распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні» (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў «распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў» (ч. 2 арт. 343 КК).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?