Стваральнік студыі «Adliga» не хоча змірыцца з адміраннем папяровай прэсы. Таму гэты чалавек, вядомы пад сваім творчым псеўданімам Wiecier Mechaniczny, заснаваў новую газету тады, калі старыя перажываюць перараджэнне ў анлайн. 

Свае газеты Вецер Механічны змяшчае ў фэйсбуку і Укантакце. А для чаго? — спыталіся мы. — «Для поўнай перамогі нашых, — адказаў Вецер. — Таму, што ён чалавек, такая істота».

«Ідэя дарабіць гэты «фэйк» стала незваротнай, як я даведаўся пра паступовы адыход «НН» ад папяровага фармата», — прызнаецца ён.

У свой час Вецер Механічны спрычыніўся да стварэння самага папулярнага сайта пра беларускую музыку «Тузін хітоў». А ягоная студыя «Adliga» стварае рэкламу, робіць дызайн, а таксама распрацоўвае адзенне.

«Маша & Ніна» — не першая іронія з мэйнстрымавай «Нашай Нівы». У 1998—2004 анархісты выдавалі беларускамоўную газету «Навінкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?