Аляксандру Лукашэнку прэзентавалі сёння ў Нацыянальным алімпійскім камітэце парадную і спартыўную форму для беларускай спартыўнай дэлегацыі на XXXI летніх Алімпійскіх гульнях-2016 у Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія), паведамляе БелТА.

Аўтар калекцыі «Беларусь спартыўная. Сіла перамог» — беларуская дызайнерка Юлія Латушкіна. Пры стварэнні адзення, выкананага ў чырвоным, шэрым і белым колерах, былі выкарыстаныя нацыянальныя матывы і арнамент з васілька.

Па даручэнні Лукашэнкі ўсе тры калекцыі з'явяцца ў вольным продажы ў беларускіх крамах.

president.gov.by

president.gov.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0