Вядомы ўкраінскі оперны спявак Васіль Сліпак загінуў на ўсходзе Украіны, паведаміў у твітары пастаянны прадстаўнік Украіны пры Радзе Еўропы Дзмітрый Кулеба.

Фота з фэйсбука Юрыя Бутусава

Фота з фэйсбука Юрыя Бутусава

«На Данбасе ў зоне АТА, абараняючы Украіну ад расійскай агрэсіі, загінуў сапраўдны ўкраінскі патрыёт, змагар за сваю Радзіму, вядомы ўкраінскі оперны спявак Васіль Сліпак», — гаворыцца ў заяве Міністэрства культуры Украіны.

Як удакладніў журналіст Юрый Бутусаў, Сліпак загінуў пад Данецкам, змагаючыся ў шэрагах «Правага сектара».

«Схілім галаву, грамадзяне. Вялікі украінец загінуў сёння, абараняючы Радзіму і кожнага з нас …», — напісаў Бутусаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Васіль Сліпак на Майдане ў Кіеве падчас развітання з байцамі «Правага сектара», загінулымі 11 чэрвеня 2016 на шахце Бутаўка, фота з фэйсбука Юрыя Бутусава

Васіль Сліпак на Майдане ў Кіеве падчас развітання з байцамі «Правага сектара», загінулымі 11 чэрвеня 2016 на шахце Бутаўка, фота з фэйсбука Юрыя Бутусава

Сліпак, ураджэнец Львоўскай вобласці, пасля 19 гадоў працы ў Францыі летам мінулага года вярнуўся ва Украіну і ўступіў у шэрагі сёмага асобнага батальёна арганізацыі «Правы сектар».

У Францыі Сліпак спяваў у «Гранд-Апера», «Атэней», Опера «Бастылія», а таксама ў оперных тэатрах гарадоў Масі, Ліёна і Сен-Эцьена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?