Тэхнічны цэнтр нацыянальных зборных каманд Рэспублікі Беларусь па футболе па праспекце Пераможцаў у Мінску. Праект ТАА «БоРоСтройПроект».

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна папярэдне прынялі запрашэнне на ўрачыстае адкрыццё тэхнічнага цэнтра футбольных зборных, паведаміў першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян на прэс-канферэнцыі 29 чэрвеня.

«На гэтым тыдні завяршаюцца практычна ўсе будаўнічыя працы ў тэхнічным цэнтры нацыянальных каманд. Напэўна, з наступнага тыдня пачнем завозіць неабходнае абсталяванне, каб у поўнай адпаведнасці з інвестыцыйным дагаворам да канца ліпеня падпісаць адпаведныя дакументы аб уводзе цэнтра ў эксплуатацыю», — сказаў Сафар'ян.

Ён адзначыў, што «такі аб'ект у нашай краіне ўпершыню будуецца», таму пры яго праектаванні былі «пэўныя праблемы». Акрамя таго, ўзнікалі пытанні з фінансаваннем аб'екта.

Адкрыццё цэнтра, па словах прадстаўніка БФФ, мае адбыцца не пазней за верасень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?