Reuters.com

Reuters.com

Сусветныя цэны на нафту ў панядзелак працягнулі зніжэнне, якое пачалося пасля паведамленняў, што тэмпы скарачэння запасаў у ЗША апынуліся ніжэй за чаканыя. У ходзе таргоў на біржы ICE кошт бараля Brent упершыню за два месяцы апусціўся ніжэй за $ 46.

На мінімуме цана Brent зніжалася сёння на ICE да адзнакі $ 45,91, што на 1,82% ніжэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў. У папярэдні раз ніжэй за $46 цана барэля Brent падала 11 мая 2016 года, калі таргі нафтай адкрыліся на адзнацы $ 45,59.

Праўда, потым адбыўся рост, і па стане на 11:29 бараль нафты таргуецца па 46,11 даляра.

«Катыроўкі ф'ючарсаў на нафту <…> застаюцца пад ціскам з-за публікацыі дадзеных аб росце колькасці дзеючых нафтавых буравых установак у ЗША да трохмесячнага максімуму», - лічыць начальнік аналітычнага аддзела ІФК «Солід» Алег Шагаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?