Да 2 мільёнаў маладых пілігрымаў-католікаў з усіх частак свету чакаюць улады Польшчы на гэтым тыдні ў Кракаве, куды прыбудзе і Папа Францішак. Сярод гэтага мільёна — і некалькі тысяч беларусаў.

Сусветныя дні моладзі ў 2016 годзе праходзяць пад дэвізам «Будуць шчаслівыя міласэрныя, бо самі міласэрнасць спазнаюць» з 26 па 31 ліпеня.

Аднак колькасць людзей і хрысціянскі характар мерапрыемства могуць прыцягнуць не толькі звычайных злачынцаў, але і тэрарыстаў, разумеюць польскія ўлады.

Аперацыя па гарантаванні спакою ў Малапольшчы і Сілезіі, якія прымаюць пілігрымаў, называецца «Рубін», паведаміў польскі вайсковы партал defence24.pl

Да аперацыі прыцягнутыя 12 тысяч паліцэйскіх і 800 жаўнераў у Малапольшчы, а ў Сілезіі каля 6 тысяч паліцэйскіх і 800 жаўнераў, паведаміў прэс-сакратар Спецыяльнай урадавай адміністрацыі па правядзенні Сусветных дзён моладзі.

Таксама ў гарантаванні бяспекі ўдзельнічаюць каля 10.000 пажарных.

Самога Папу, польскіх і замежных урадоўцаў на мерапрыемстве будуць ахоўваюць каля 800 агентаў польскага Бюро аховы ўрада. На мінулым тыдні месца, дзе Папа будзе праводзіць вялізарную Імшу для пілігрымаў наведаў Даменіка Джыані - спецыяліст па бяспецы, накіраваны Ватыканам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?