Пяць расійскіх весляроў не змогуць прыняць удзел у Алімпіядзе. Міжнародная федэрацыя веславання на байдарках і каноэ (ICF) прызнала іх неадпаведнымі крытэрам МАК

На Алімпіядзе не змогуць выступіць Алена Анюшына, Наталля Падольская, Аляксанр Дзячэнка, Андрэй Крайтар і Аляксей Каравашкаў. «Допінгавы скандал у расійскім спорце нанёс вялікую шкоду алімпійскага руху, і нам шкада, што наш спорт таксама пацярпеў», - гаворыцца ў заяве федэрацыі.

IFC паведаміла, што не будзе дыскваліфікаваць расійскую федэрацыю веславання на байдарках і каноэ. Такім чынам, астатнія расійскія спартсмены змогуць выступіць на Алімпіядзе.

Раней Міжнародная федэрацыя акадэмічнага веславання адхіліла ад удзелу ў Алімпіядзе трох расійскіх спартоўцаў, Івана Баландзіна, Івана Падшывалава і Анастасію Карабельшчыкаву.

Учора стадла вядома, што праз допінг сем расійскіх плыўцоў не едуць на Алімпіяду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?