Пачынаючы з верасня пасажыры Ryanair, якія падарожнічаюць з дзецьмі, будуць вымушаныя падчас рэгістарцыі на рэйс абіраць месцы побач са сваімі дзецьмі за дадатковую плату - мінімум 4 еўра з пасажыра. Дзецям месца дадуць бясплатна.

Новаўвядзенне звязанае з пастаяннымі нязручнасцямі, якія мае папулярная авіякампанія. Сцюардэсам пастаянна прыходзіцца перасаджваць пасажыраў на месцы побач з іх дзецьмі. А яны, у сваю чаргу, часта занятыя тымі, хто рэзерваваў сабе месца заранёў, заплаціўшы дадатковыя грошы.

Пасажыры, якія падарожнічаюць без дзяцей, змогуць карыстацца паслугамі Ryanair па ранейшай схеме, аплата канкрэтнага месца ў самалёце застанецца для іх добраахвотнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?