На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 8 жніўня курс даляра і еўра знізіўся, расійскага рубля — вырас.

Курс даляра знізіўся на 0,0115 рубля, або 0,58%, і склаў 1,9662 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0222 рубля, або 1,01%, да 2,1831 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0067 рубля, або 0,22%, да 3,0281 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля. Сярэдняўзважаны курс даляра да рубля разлікамі «заўтра» на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 маскоўскага часу панядзелка знізіўся на 48,28 капейкі, склаўшы 65,0799 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?