Каля 18 000 чалавек памерлі ў зняволенні ў дзяржаўных турмах Сірыі ў 2011-15 гадах, гаворыцца ў справаздачы Amnesty International.

У праваабарончай арганізацыі сцвярджаюць, што даклад змяшчае інтэрв'ю з 65 людзьмі, якія перажылі катаванні, якія распавялі аб шакавальным гвалце ў турмах і цэнтрах утрымання пад вартай.

Паводле ацэнак Amnesty, з пачатку паўстання ў Сірыі ў сакавіку 2011-га да снежня 2015 года года ў краіне ў зняволенні загінулі 17723 чалавекі.

У сярэднім колькасць ахвяр складала 10 чалавек у дзень. Арыштанты часта падвяргаюцца жорсткаму збіццю з боку турэмшчыкаў адразу пасля прыбыцця ў турму, гаворыцца ў дакладзе.

За гэтым нярэдка ідуць праверкі, падчас якіх жанчыны, у прыватнасці, падвяргаюцца сэксуальнаму гвалту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?