Сіноптыкі абяцаюць, што будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькі на ўсходзе, месцамі магчымыя навальніцы.

Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе паўднёвым, паўднёва-ўсходнім 3-8 метраў за секунду. Пры навальніцах чакаюцца парывы да 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе +8…+14 градусаў, удзень чакаецца 20-26 градусаў вышэй за нуль.

У Мінску ўдзень сіноптыкі абяцаюць 20-22 градусы цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0