У адным з жылых дамоў Петрыкава (Гомельская вобласць) 22 жніўня адбыўся пажар падчас развітання з памерлай жанчынай.

Як паведамілі ў Петрыкаўскім РАНС, пенсіянерка, развітваючыся з памерлай маці, ледзь не загінула сама. Вянкі ля труны памерлай раніцай загарэліся ад свечкі. Пенсіянерка паспрабавала тушыць пажар самастойна, але не змагла: вянкі хутка разгарэліся. Пагасіць полымя дапамаглі мясцовыя жыхары, ратавальнікаў не прыцягвалі.

Пацярпелая была шпіталізаваная з апёкамі 1-2-й ступені, абгарэла каля 13% цела: твар, шыя, кісці рук, плечы. Яна таксама атрымала тэрмічны апёк дыхальных шляхоў. Жанчына знаходзіцца ў цяжкім стане ў апёкавым цэнтры Гомеля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?