Нагадаем, у самым канцы ліпеня «Цнянскія экапрадукты», які стварыў і развівае ў Лагойскім раёне вядомы бізнэсмен-фармацэўт Уладзімір Адамовіч, наведаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнту ў фермера спадабалася.

«Калі няма кіраўніка — ніколі не будзе гаспадаркі, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Дайце мне сотню рэвалюцыянераў — і мы перавернем Беларусь. Ёсць нармальныя людзі, і ім трэба аддаваць зямлю».

«У нас ёсць добрыя фермеры, якія сябе зарэкамендавалі. Хочуць — аддайце лепш ім. І не спяшаецеся аддаваць замежнікам. А калі аддаяце, то жалезабетонна пад умовы. Сяло ў нас выходзіць на нармальны ўзровень развіцця. Не страцьце кіравання ў сельскай гаспадарцы», — адзначыў падчас наведвання «Цнянскіх экапрадуктаў» Аляксандр Лукашэнка.

На 1 жніўня, аднак, фермерская гаспадарка Уладзіміра Адамовіча аказалася ў спісе суб'ектаў гаспадарання Мінскай вобласці, якія маюць запазычанасць перад бюджэтам. У Міністэрстве па падатках і зборах не каментуюць прычыны ўключэння гаспадаркі ў спіс і памер магчымай запазычанасці.

Сярод даўжнікоў на 1 жніўня гэтага года (у адрозненне ад «Цнянскіх экапрадуктаў» — на працягу даволі працяглага часу) фігуруе яшчэ адна знакавая гаспадарка з прыватным капіталам. Гэта — першы досвед замежных інвестыцый у беларускім агракомплексе «Штоц Агра-Сэрвіс» у Смалявіцкім раёне. Яго ўладальнікамі з'яўляюцца немцы Лорэнц-Петэр Штоц і Вальтраўд Шустак, якія набылі ў пачатку 2000-х гадоў мясцовыя калгасы «Ленінскі шлях» і «Пекалін».

На працягу некалькіх месяцаў у «чорны спіс» трапляе вядомая будаўнічая кампанія «Маналіт Груп» Мікалая і Аляксея Ермашовых. У ім яна суседнічае з былым праектам банкіра Мікалая Лагуна і Прэзідэнцкага спартыўнага круба «Гольф Клуб». Афіляваная з «Маналіт Груп» структура Ермашовых «Зялёная гавань» па ўказе прэзідэнта будзе дабудоўваць і гольф-клуб, і катэджны пасёлак пры ім на плошчы 380 гектараў. На гэта Ермашовым адведзены тэрмін да 2030 года.

Сярод вядомых даўжнікоў, якія фігуравалі ў «чорным спісе» па Міншчыне на пачатак жніўня, знаходзяцца кампаніі «Белінтэртранс» Вячаслава Доўнара, «ОБКстандарт» зяця экс-прэм'ера Сідорскага Юрыя Маркавіча, «Гандлёвы свет Кальцо» збеглага дэвелапера Юрыя Авяр'янава, «Іўкон», «Піваварная кампанія «Бівер», Салігорскі завод тэхналагічнага абсталявання, акцыянеры якога цяпер масава распрадаюць свае акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?