Парламент Туркменіі прыняў у сераду, 14 верасня, новую канстытуцыю. Дзеючы з гэтага часу асноўны закон адмяняе ўзроставае абмежаванне ў 70 гадоў для абрання прэзідэнтам краіны і павялічвае тэрмін паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы з пяці да сямі гадоў.

Новая канстытуцыя прынятая Меджлісам (парламентам) аднагалосна. Галасаванне адбылося на пасяджэнні Савета старэйшын Туркменістана. Прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў адразу падпісаў закон, пасля чаго ён уступіў у сілу.

Згодна з ранейшай канстытуцыяй рэспублікі, прынятай у верасні 2008 года, прэзідэнтам мог быць абраны грамадзянін краіны, які нарадзіўся ў Туркменістане, не маладзейшы за 40 гадоў і не старэйшы за 70 гадоў. У новым асноўным законе норма «не старэйшы за 70 гадоў» адсутнічае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?