У першым матчы адборачнага турніра Галандыя згуляла ўнічыю з Швецыяй 1:1, fifa.com

У першым матчы адборачнага турніра Галандыя згуляла ўнічыю з Швецыяй 1:1, fifa.com

Дырэктар дэпартамента маркетынгу і камунікацыі Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Уладзімір Беражкоў у рамках інтэрактыўнага праекта «10 пытанняў» падзяліўся планамі па актыўнасці вакол нацыянальнай футбольнай каманды, якая 7 і 10 кастрычніка згуляе са зборнымі Галандыі (у гасцях) і Люксембурга (у Барысаве).

Беражкоў распавёў, што федэрацыя плануе 7 кастрычніка зладзіць мерапрыемства «Футбол фэст», якое пройдзе ў палацы спорту «Уручча»: «Мы хочам у палацы спорту зладзіць масавы прагляд футбольнага матча Галандыя — Беларусь. Мы хочам, каб лозунг «Разам да Перамогi», які мы запусцілі падчас гульні з французамі, не губляў сілы і каб мы далей рухаліся з заўзятарамі разам у гэтым напрамку»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?