У Драгічынскім раёне пры пажары ў прыватным доме загінуў шматдзетны бацька, паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС. Паведамленне аб узгаранні ў вёсцы Радастава паступіла ў дзяжурную частку РАНС 14 верасня прыкладна ў 23 гадзіны. Драўляны дом належаў мясцоваму жыхару 1977 года нараджэння. У момант пажару ён быў адзін, яго жонка і пяцёра непаўналетніх дзяцей знаходзіліся ў гасцях. Агонь цалкам знішчыў будынак. Выратаваць гаспадара не ўдалося, яго абгарэлы труп супрацоўнікі МНС знайшлі пад заваламі бліжэй да поўначы. Прычына пажару высвятляецца. Спецыялісты разглядаюць як адну з асноўных версій - неасцярожнасць падчас курэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?