Камітэт Еўрапарламента па грамадзянскіх свабодах і ўнутраных спраў (LIBE) прагаласаваў за ўнясенне Украіны ў спіс краін, з якімі ЕС уводзіць бязвізавы рэжым.
Reuters.com
Адпаведнае галасаванне адбылося на пасяджэнні камітэта 26 верасня.
За прагаласавалі 38 членаў камітэта, супраць - 4, адзін устрымаўся. Варта адзначыць, што сябры LIBE сустрэлі апладысментамі вынікі галасавання.
Пры гэтым члены камітэта адхілілі ўсе папраўкі да дакладу Марыі Габрыэль з прапановай адмяніць візы для ўкраінцаў. Большасць з іх было ўнесена дэпутатамі-еўраскептыкамі і была накіравана на тармажэнне бязвізавага рэжыму.
Камітэт таксама прагаласаваў за пачатак перамоваў паміж інстытутамі па бязвізавым рэжыме для Украіны.
Варта адзначыць, што гэты камітэт LIBE грае галоўную ролю ў прыняцці бязвізавага рэжыму ў Еўрапарламенце.