Tass.

Tass.

Кіраўнік «ДНР» назваў «арганізатара» ліквідацыі Матаролы. Аляксандр Захарчанка перакананы, што аперацыя, у выніку якой быў знішчаны Арсен Паўлаў (Матарола), была арганізавана Службай бяспекі Украіны.

Пра гэта ён заявіў у эфіры аднаго з прапагандысцкіх расійскіх каналаў. «На сённяшні дзень магу сказаць наступнае, што гэтая аперацыя была распрацавана СБУ», — мяркуе ён.

Акрамя таго, Захарчанка падкрэсліў, што аб канкрэтных выканаўцаў пакуль «рана казаць», іх абвесцяць па заканчэнні следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?