Студэнтка ўдарыла нажом хлопца з-за кантрольнай работы, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

А другой ночы ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі патэлефанавала 30-гадовая жыхарка Дзятлаўскага раёна. Яна распавяла, што некаторы час таму ўдарыла свайго сябра нажом. Спачатку яны вырашылі не звяртацца па дапамогу, але ўначы стан хлопца пагоршыўся. Медыкі перадалі інфармацыю міліцыі.

Студэнтка аднаго з ВНУ піла са сваім 25-гадовым сужыцелем. З яе слоў, у іх была пляшка гарэлкі, большую частку спіртнога выпіў малады чалавек.

Пасля яна адправілася рабіць кантрольную работу. Хлопец ёй перашкаджаў і абражаў. Для абароны дзяўчына схапіла нож, якім, спрабуючы напалохаць, выпадкова стукнула ў жывот.

У выніку нанесла пранікальнае раненне брушнай паражніны, якое адносіцца да катэгорыі цяжкіх.

Дактары прааперавалі пацярпелага, яго жыццю нічога не пагражае.

У дачыненні да дзяўчыны распачата крымінальная справа па ч.1 ст.147 Крымінальнага кодэкса «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?