У кастрычніку кампанія Google апублікавала «справаздачу аб празрыстасці» за першае паўгоддзе 2016 года. Упершыню карпарацыя паведаміла аб запыце дадзеных карыстальнікаў, які паступіў з Беларусі.

Кампанія атрымала з Беларусі адзін запыт, які тычыўся пяці акаўнтаў. Задаволены ён не быў. Запыт мог тычыцца любога з прадуктаў кампаніі — Gmail, YouTube, Chrome або Hangouts.

Запыт на атрыманне інфармацыі пра карыстальніка паступіў ад урадавай установы. Кампанія не называе канкрэтную арганізацыю, аднак тлумачыць, што гэта магло быць распараджэнне суда або іншы афіцыйны запыт.

З Расіі за гэты ж перыяд паступіла 237 запытаў (інфармацыю далі па 7%), з Украіны — 6 (задаволілі 17%), з Польшчы — 497 (34% адказаў).

Рэкардсмен тут — ЗША, улады звярнуліся ў кампанію 14 168 разоў, па 79% запытаў Google падала інфармацыю. Усяго за шэсць месяцаў карпарацыя атрымала 44 943 запыты і падзялілася дадзенымі ў 64% выпадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?