Першы віцэ-прэзідэнт НАК Максім Рыжанкоў распавёў пра тое, што кантракт на правядзенне ў 2019 г. Еўрапейскіх гульняў з Беларуссю яшчэ не падпісаны.

— Кантракту на правядзенне Гульняў сёння яшчэ няма. Фактычна, мы, напрыклад, можам цяпер ультыматыўна сказаць ЕАК, што правядзем 10 відаў спорту, якія найменш затратныя з агульным удзелам у тысячу атлетаў і прывітанне. Мы ні на што яшчэ не падпісваліся. У нашых руках і руках ЕАК зрабіць так, каб мы змаглі гэтыя спаборніцтвы выцягнуць. І выцягнуць так, каб потым ніхто не сказаў, што з-за гэтых Гульняў эканоміка Беларусі стала на грань катастрофы ці людзі не атрымалі свой заробак. Трэба зрабіць так, каб наша краіна камфортна сябе адчувала і мы з ЕАК вырашылі тыя задачы, дзеля якіх Гульні і створаны, — сказаў Рыжанкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?