Сёння Мінскі гарадаскі суд прысудзіў Эдуарда Пальчыса (Джона Сільвера) да абмежавання свабоды тэрмінам у 1 год і 9 месяцаў. Але ў ягоным выпадку дзень у СІЗА лічыцца за два, таму застаецца толькі адзін месяц «хатняй хіміі».

Пальчыс падзякаваў усім у калідоры суда за падтрымку.

«Я не лічу сябе героем. Гэта зрабілі вы. Тое, што вызвалілі мяне, — гэта ваша заслуга, тых, хто пісалі пра гэта. Мы будзем змагацца за ўсіх. Людзі не павінны сядзець за палітыку», — паведамляе Радыё Свабода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0