Перамовы Аляксандра Лукашэнкі са спадчынным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам адбыліся ў сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

president.gov.by

president.gov.by

На сустрэчы абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх краін у розных галінах, у тым ліку гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне. Адной з тэм перамоў стала сумесная праца і абмен вопытам у сферы высокіх тэхналогій і ўстойлівага развіцця.

Таксама запланаваны перамовы Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, кіраўніком эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0