Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе змяніла прэм'ер-міністра і міністра фінансаў на фоне скандалу, у якім замяшаная яе сяброўка, піша Бі-бі-сі.

Цой Сун Сіль падазраюць у спробах за грошы ўплываць на рашэнні прэзідэнта. Яе затрымалі, бо ёсць асцярогі, што яна можа збегчы з краіны.

Застаецца невядомым, сышлі найвышэйшыя дзяржчыноўнікі паводле ўласнага жадання або іх звольнілі.

Няясна таксама, ці мелі яны нейкае дачыненьне да гэтага скандалу. Паводле карэспандэнта Бі-бі-сі, у Паўднёвай Карэі прэзідэнты часта мяняюць людзей на кіруючых пасадах у такіх сітуацыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0